Прадмет курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі». 4 часть

Гістарычнае значэнне мае « Дзённік Люблінскага сейма 1569 г.», у якім зроблены запіс перамоваў паміж літоўскай і польскай дэле-гацыямі. У творы раскрываецца напружаная сітуацыя падчас заклю-чэння Люблінскай уніі.

Вышэйназваныя творы прадоўжылі традыцыі беларуска-літоў-скага летапісання, стварылі шырокую панараму тагачаснага гра-мадска-палітычнага жыцця, ахарактарызавалі многіх гістарычных асобаў, паказалі жыццё розных слаёў грамадства.

Першымі мемуарнымі дыярыушамі на польскай мове, скла-дзенымі на тэрыторыі Беларусі, з’яўляюцца « Дыярыушы» Самуіла Маскевіча і Багуслава Маскевіча.

Самуіл Іванавіч Маскевіч( 1580 – 1642 гг.) нарадзіўся ў в.Сэр-вач на Навагрудчыне ў шляхецкай сям’і. Адукацыю атрымаў у Навагрудку. У перапынках паміж вайсковай службай служыў пры дварах маганатаў А.Вішнявецкага і Радзівілаў. У 1617 – 1618 гг. быў выбраны дэпутатам Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Навагрудскага павета, потым займаў пасаду навагрудскага зем-скага пісара. Шмат падарожнічаў.

«Дыярыуш» С.Маскевіча ахоплівае падзеі з 1594 па 1621 гг. Аўтар пісаў на падставе ўласных успамінаў, а не па свежых слядах падзеяў. Маскевіч аднолькава праўдзіва характарызуе і сваіх сяб-раў, і сваіх ворагаў. Падрабязна апісваючы аблогу Смаленска, аў-тар адзначыў мужнасць абаронцаў горада, асабліва яго ваяводу М.Шэйна, крытычна ставіўся да дзеянняў ваенаначальнікаў Рэчы Паспалітай.

У «Дыярыушы» падрабязна раскрыты побыт маскоўскіх баяр, майстэрства рамеснікаў. Аўтару імпанавалі меркаванні расіян на-конт польскіх шляхецкіх вольнасцяў як шляхецкага свавольства. Значнае месца адводзіцца паказу некаторых рысаў жыцця рускага сялянства, яго рэакцыі на прыход войска Рэчы Паспалітай (вайна 1609 – 1618 гг.). С.Маскевіч справядліва падкрэсліў, што войны выклікалі жорсткасць у простых людзей і іх помсту.

Відавочна, аўтар крытычна ставіўся да самога сябе. Будучы прадстаўніком засцянковай шляхты, ён турбаваўся пра ўласны ма-тэрыяльны дабрабыт, а вырашэнне пытанняў вялікай палітыкі пе-ракладаў на магнатаў. Паколькі аўтар вызнаваў кальвінізм, то ўсе падзеі апісаны ім аб’ектыўна, без палітычнай і рэлігійнай пераду-зятасці.

Багуслаў Казімір Маскевіч(1625 – 1683 гг.) нарадзіўся ў в.Сэрвач на Навагрудчыне ў шляхецкай сям’і. Адукацыю ат-рымаў у Навагрудку. Служыў пры дварах харунжага ВКЛ Б.Ра-дзівіла, потым у люблінскага кашталяна Ф.Забжыдоўскага на Пружаншчыне. У 1646 – 1648 гг. знаходзіўся ў войску І.Вішнявецкага, у складзе якога пабываў у Запарожскай Сечы. У 1650 г. пакінуў вайсковую службу, быў выбраны маршалкам Ашмянскага павета.



Б.Маскевіч заставіў нашчадкам два «Дыярыушы» на польскай мове.

Першы «Дыярыуш» ахоплівае падзеі 1643 – 1649 гг., ваенныя дзеянні І.Вішнявецкага на Украіне, а таксама барацьбу М.Каліноў-скага і М.Патоцкага супраць Багдана Хмяльніцкага. Аўтар раскрыў паход гетмана ВКЛ Януша Радзівіла на поўдзень Беларусі, Лоеўскую бітву 1649 г. У творы шмат партрэтных і пейзажных замалё-вак, апісанняў узаемаадносінаў паміж людзьмі ва ўмовах вайны.

Казацка-сялянская вайна 1648 – 1651 гг. раскрыта праўдзіва, з усімі жорсткасцямі і разбурэннямі, шматлікімі ахвярамі. Маскевіч не абмінуў карціны злачынстваў у Мазыры, Бабруйску, пад Рэчы-цай. Але зразумела, што сімпатыі аўтара на баку Рэчы Паспалітай, а не паўстаўшых украінскіх казакаў.

Другі «Дыярыуш» раскрывае ваенныя дзеянні вайны 1654 – 1667 гг., у прыватнасці, паход рускага ваяводы І.Хаванскага напа-чатку 1660 г. і разгром яго пад Палонкай (каля Слоніма).

Цікавая інфармацыя падаецца ў мемуарах Яна Цадроўскага.

Ян Янавіч Цадроўскі(1617 – 1682 (?) гг.) нарадзіўся ў в.Па-гост (сучасны Салігорскі раён). Вучыўся ў Кёнігсбергскім уні-версітэце, быў слухачом Ягелонскага універсітэта. З 1637 г. служыў у Б.Радзівіла, разам з ім падарожнічаў па краінах За-ходняй Еўропы. Заставіў пасля сябе мемуары (без назвы), на-пісаныя на польскай мове.

Мемуары Цадроўскага складаюцца з дзвюх частак. У першай частцы прадстаўлены кароткія біяграфічныя звесткі, адлюстрава-ны гістарычныя і грамадскія падзеі, апісаны дыпламатычныя да-ручэнні падчас вайны 1654 – 1667 гг., голад 1656 г. на Міншчыне, расправа каталікоў над віленскімі кальвіністамі ў 1682 г. Другая частка твора складаецца ў асноўным з мартыралога, дзе прыведзе-ны звесткі пра родных і знаёмых людзей. У аснове мемуараў – вы-ключна свецкія падзеі. Сам аўтар заклікае да талерантнасці, ус-лаўляе зямное жыццё чалавека.



№11 Гістарычныя звесткі пра Беларусь у працах рускіх гісторыкаў канца XVIIІ – пачатку ХІХ ст.Адным з першых расійскіх даследчыкаў, які прааналізаваў гістарычныя падзеі на Беларусі, з’яўляецца Васіль Тацішчаў.

Васіль Мікітавіч Тацішчаў(1686 – 1750 гг.) паходзіць з роду беларускіх князёў Саламярэцкіх. Актыўны ўдзельнік ІІ Паў-ночнай вайны: у 1710 г. на чале ваеннага атрада прайшоў ад Пінска да Кіева, быў паранены пад Палтавай. Заснавальнік рас-ійскай гістарычнай навукі, хаця сам не з’яўляўся прафесійным гісторыкам. Галоўная праца – «Гісторыя Расійская» (1768 – 1848 гг.) у пяці кнігах. Упершыню ў расійскай гістарыяграфіі паспрабаваў знайсці заканамернасці ў гістарычным развіцці Расіі. З яго імем звязаны працэс пераўтварэння гістарычных ведаў у навуку.

Вядома, што В.М.Тацішчаў чытаў і выкарыстаў у сваёй «Ис­тории Российской» Полацкі летапіс. Таму яго праца з’яўляецца каштоўнай крыніцай, на падставе якой удакладняюцца многія па-дзеі з гісторыі Беларусі. У прыватнасці, аўтар вызначыў прычыну нападу наўгародскага князя Уладзіміра Святаславіча на Полацк у 980 г. – паход Рагвалода на Наўгародскія землі, раскрыў намер мен-скага князя Глеба Усяславіча заваяваць Наўгародскія і Смаленскія землі. Тацішчаў лічыў, што горад Навагрудак заснаваны князем Яраславам Мудрым падчас яго паходу на Літву ў 1044 г., што по-лацкі князь Усяслаў Брачыславіч здзейсніў ваенную акцыю не на Ноўгарад, а на Навагрудак (памылкова). Бітву на Нямізе даслед-чык лакалізаваў на Нёмане 10 сакавіка 1067 г. Таксама аўтар пака-заў акалічнасці ўтварэння ВКЛ, апісаў помсту Войшалка забойцам Міндоўга і інш.

Тацішчаў адным з першых зрабіў спробу перыядызацыі гісто-рыі Полацкага княства, вызначыўшы тры перыяды: мясцовага кня-жання, вечавы і ў складзе ВКЛ. Ён упершыню даследаваў пытанне паходжання і геаграфічнага значэння тэрміна «Белая Русь». Дас-ледчык лічыў, што гэтая назва ўзнікла ў ХІІ ст. у дачыненні да Рас-това-Суздальскіх земляў. Традыцыю Тацішчава прадоўжыў вядо-мы расійскі вучоны-прыродазнаўца, паэт, мастак Міхаіл Васільевіч Ламаносаў ( 1711 – 1765 гг.), які стаяў на пазіцыі аўтахтоннасці Русі, у склад якой ён адносіў і беларускія землі.

У ХVIII ст. пачынаецца навуковая публікацыя крыніцаў па гісторыі Беларусі, распачатая Герардам Мілерам.

Герард-Фрыдрых Мілер( 1705 –1783 гг.) – гістарыёграф і ака-дэмік. Нарадзіўся ў Вестфаліі ў сям’і рэктара гімназіі, вучыўся ў Рынтэльскім і Лейпцыгскім універсітэтах. У 1725 г. быў за-прошаны імператарам Пятром І для працы ў Пецярбургскай Акадэміі навук. З 1731 г. прафесар. Аўтар нарманскай тэорыі паходжання Русі. Распрацаваў праграму вывучэння і выдання крыніцаў па гісторыі Расіі.

З 1732 г. Мілер стаў выпускаць часопіс «Собрание русской истории». У шасці нумарах за гэты год у перакладзе на нямецкую мову ён апублікаваў частку Радзівілаўскага летапіса (падзеі з 860 па 1175 гг.). Поўны тэкст быў выдадзены ў апошняй трэці ХVIII ст.

У канцы ХVIII ст. былі апублікаваны і іншыя летапісы, у якіх асноўная ўвага надавалася падзеям палітычнай, ваеннай гісторыі і гісторыка-геаграфічнаму матэрыялу. Напрыклад, у Васкрасенскім летапісу даецца спіс гарадоў, якія падзяляліся на польскія, кіеўс-кія, валынскія і літоўскія. У кожнай групе былі названы і беларус-кія гарады. Таксама ўвагу летапісца прыцягнуў факт з’яўлення бе-саў на вуліцах Полацка, узгаданы пад 1092 г.

Акрамя летапісаў, у апошняй трэці ХVIII ст. пачынаецца пуб-лікацыя дакументаў справаводства. Заслуга ў гэтай справе нале-жыць Мікалаю Іванавічу Новікаву(1744 – 1818 гг.). У 1772 г. ён выдаў у Пецярбургу «Опыт исторического словаря о российских писателях», які стаў першай спробай даць гістарыяграфічную ацэн-ку прадстаўнікам рускай грамадска-гістарычнай думкі. Новікаў першым пачаў публікацыю крыніцаў па генеалогіі і біяграфісты-цы, аб чым сведчыць «Древняя Российская Вивлиофика» (1773 – 1775 гг.) у дзесяці кнігах. У ёй мы знаходзім два тыпы крыніцаў, якія ўтрымліваюць звесткі пра Беларусь. Першы тып – гэта даку-менты, звязаныя з руска-польскімі перамовамі 1582 – 1583 гг. па выніках Лівонскай вайны (пытанні аб межах, палонных, дзейнасці на рускай тэрыторыі ваяводы С.Паца). Другі тып – граматы, якія рускія баяры даслалі каралю Польшчы Жыгімонту ІІ Аўгусту і гет­ману ВКЛ Я.Хадкевічу ў 1567 г. у адказ на «напрасное, его короля, склонение их в польское к нему подданство». Таксама Новікаў выдаў «Бархатную книгу», у якой улічаны полацкія князі і некато-рыя магнацкія роды ВКЛ.

Звесткі пра Беларусь можна атрымаць у дакументальных да-датках да працы князя Міхаіла Міхайлавіча Шчарбатава(1733 – 1790 гг.) «История Российская». Гэта найперш скаргавыя спісы пятнаццатага стагоддзя аб нападах на гандляроў і падарожнікаў з Вялікага княства Маскоўскага, дакументы пра перамовы аб перамір’і ў гады Лівонскай вайны, дакументы пра ваенныя дзеянні на тэрыто-рыі Беларусі ў перыяд ІІ Паўночнай вайны 1700 – 1721 гг.

У 1773 г. у Маскве ва універсітэцкай друкарні быў выдадзены першы рускі «Географический словарь Российской державы», пад-рыхтаваны калежскім асэсарам Ф.А.Палунінымі гістарыёграфам, акадэмікам Імператарскай Пецярбургскай Акадэміі навук Г.Ф.Мілерам. Расійскі чытач упершыню атрымаў якасную інфар-мацыю пра беларускія землі. Мілер дастаткова падрабязна вызна-чыў абставіны і час з’яўлення назваў «Вялікая», «Малая», «Белая» і «Чырвоная» Расія. Ён лічыў, што назвы «Малая» і «Белая» Расія ўзніклі адначасова для адрознення ўласна рускіх земляў ад тэры-торыяў, якія адыйшлі падчас падзелаў ад Рэчы Паспалітай у склад Расійскай імперыі. Аўтар прааналізаваў гіпотэзы паходжання наз-вы «Белая Русь».

Прапанаваная Мілерам канцэпцыя гісторыі беларускіх земляў носіць стрыманы характар. Але ў ёй праяўляецца тэндэнцыя да абгрунтавання права Расіі на ўключаныя тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Каштоўнасць выдання – у апісанні каля 30 беларускіх гарадоў: Полацка, Себежа, Віцебска, Магілёва, Быхава, Шклова, Рагачова і інш.

Паколькі дзеячы польскага грамадскага руху імкнуліся дака-заць польскі характар далучаных земляў, а расійскія ўрадавыя колы – рускі характар, то Кацярына ІІ падчас падзелаў Рэчы Пас-палітай выказала жаданне, каб паміж Беларуссю і Расіяй «исчезла

грань инородия», каб гэтыя «древнерусские» землі сталі «русски­ми не только по названию, но и душой, и сердцем».

Відавочна, што праблема русіфікацыі моцна хвалявала ра-сійскую імператрыцу Кацярыну ІІ. Аб гэтым сведчыць адна з пер-шых рускіх кніг пра Беларусь – афіцыйны шляхаўказальнік, які быў выдадзены да прыбыцця ў 1780 г. Кацярыны ІІ у Беларусь. Гіста-рычны лёс краю ў ім трактуецца своеасабліва: некалі гэта краіна належала рускім князям, але потым Расія была разрабавана на часткі. Пачынаючы з Івана ІІІ, цары пачалі збіраць краіну, і ў 1772 г. усё страчанае вярнулася ў дзяржаву Кацярыны ІІ.

У гэты час на ніве гісторыі плённа працаваў рускі дваранскі гісторык Мікалай Бантыш-Каменскі.

Мікалай Мікалаевіч Бантыш-Каменскі(1737 – 1814 гг.) нарадзіўся ў г.Нежыне. Вучыўся ў Кіеўскай і Маскоўскай ака-дэміях, затым у Маскоўскім універсітэце. У 1765 г. прызнача-ны памочнікам гістарыёграфа Г.Ф.Мілера. Пад яго кіраўніцт-вам займаўся разборам і апісаннем старажытных актаў. Пад-рыхтаваў шэраг зборнікаў дыпламатычных дакументаў, сярод якіх «Дипломатическое собрание дел между российским и польским дворами, с самого оных начала по 1700 год».

У 1794 г. Кацярына ІІ праз обер-пракурора Сінода графа Му-сіна-Пушкіна даручыла Бантыш-Каменскаму падрыхтаваць падра-бязныя звесткі пра «уніятаў польскіх». Вынікам праведзенага да-следавання стала кніга «Исторические сведения о возникшей в Польше унии...», выдадзеная ў Маскве ў 1805 г. Аўтар сцвярджаў, што ўнія выражала інтарэсы папства, была сродкам дзяржаўнай палітыкі і вынікам кампраміснай пазіцыі праваслаўных іерархаў. Ус ё гэта выклікала шырокае народнае супраціўленне. Расійскі імператар Аляксандр І узнагародзіў гісторыка дыяментавым пяр-сцёнкам.

З ураджэнцаў Беларусі ў канцы ХVIII ст. шырокую вядомасць атрымаў Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч.

Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч(1731 – 1826 гг.) нарадзіўся ў в. Занкі Свіслацкага раёна ў сям’і пратэстанцкага шляхціца. Вучыўся ва універсітэтах Кёнігсберга, Франкфурта, Амстэрдама, Лондана. Служыў у прускім гусарскім палку, у Літоўскай гвардыі. Быў выхавацелем дзяцей князя Радзівіла, у доме якога прыняў каталіцызм. З 1782 г. архіепіскап Беларус-кай каталіцкай епархіі. З 1813 г. прэзідэнт Вольнага эканаміч-нага таварыства, член Расійскай Акадэміі навук і Пецярбургс-кай медыка-хірургічнай акадэміі.

Кола навуковых інтарэсаў Богуш-Сестранцэвіча было звязана з праблемай паходжання славян, прапагандай ідэяў Асветніцтва і гуманізму. Асаблівую ўвагу надаваў вывучэнню Беларусі. Яго га-лоўнай працай з’яўляецца кніга «Аб Заходняй Расіі», выдадзеная ў Магілёўскай друкарні ў 1793 г. У ёй аўтар даследаваў пытанні гісто-рыі ўсходнеславянскіх народаў, абгрунтаваў гістарычнае адзінства беларусаў, украінцаў і рускіх. Ёсць звесткі, што Богуш-Сестран-цэвіч напісаў «Граматыку літоўскую», але рукапіс не быў апублі-каваны.

№12 У першай трэці ХІХ ст. у Вільні сфармавалася група гісторыкаў, якія стаялі ля вытокаў не толькі беларусазнаўства, але і бела-рускай нацыянальнай ідэі. Яны асвятлялі гісторыю ВКЛ з патрыя-тычных літоўска-беларускіх пазіцыяў, выказваліся за аднаўленне самастойнасці ВКЛ і вяртанне дзяржаўнага статуса старабеларус-кай пісьмовай мове.

Ігнат Мікалаевіч Даніловіч(1788 – 1843 гг.) паходзіў з сям’і уніяцкага святара. Выпускнік, а затым прафесар Віленскага уні-версітэта. Атрымаў добрую падрыхтоўку ў галіне заканадаў-ства ў Варшаве і Пецярбургу. Пасля разгрому тайных тавары-стваў філаматаў і філарэтаў быў накіраваны ў Харкаўскі уні-версітэт прафесарам расійскага і правінцыяльнага права ( 1825 г.). У 1835 – 1842 гг. выкладаў крымінальнае права ў Кіеўскім і Маскоўскім універсітэтах. Першы дэкан юрыдычнага факуль-тэта Кіеўскага універсітэта. Памёр у Графенбергу, дзе праходзіў курс лячэння ад псіхічнай хваробы.

Працуючы ў Віленскім універсітэце, Даніловіч пачаў займац-ца зборам, вывучэннем і публікацыяй пісьмовых крыніцаў па гісто-рыі Беларусі і Літвы. Даследчык сам праводзіў археаграфічныя пошукі матэрыялаў у архівах Пецярбурга, Варшавы, Масквы. У бібліятэцы графа М.П.Румянцава ён знайшоў Судзебнік Казіміра ІV 1468 г., а ў Супрасльскім манастыры – Супрасльскі летапіс. Віленскія студэнты прывозілі свайму прафесару пергаментныя рукапісы пераважна з уніяцкіх цэркваў і манастыроў. Зборы рукапі-саў ён класіфікаваў і крытычна разбіраў.

З прыездам у Вільню Лялевеля Даніловіч разам з М.К.Баб-роўскім пачаў рыхтаваць праект выдання помнікаў заканадаўства ВКЛ. Пры Віленскім універсітэце ў 1821 г. быў створаны спецы-яльны камітэт для выдання Статутаў ВКЛ. Першы Статут 1529 г. , падрыхтаваны да друку Даніловічам, быў апублікаваны ў 1841 г. У працы «Гістарычны агляд літоўскага заканадаўства» (1837 г.) ён зрабіў агляд гісторыі права ў Беларусі і Літве. Аўтар паказаў, што права ВКЛ мела адзіную крыніцу са старажытнарускім правам, лічыў «Рускую праўду» помнікам гарадскога права, які не ахоплі-ваў усіх бакоў народнага жыцця Русі.

Цікавым фактам з яго жыцця з’яўляецца супрацоўніцтва з М.М.Сперанскім у Пецярбургу, куды гісторык быў накіраваны ў 1830 г. Ён атрымаў даручэнне скласці «Звод мясцовых правоў за-ходніх губерняў». Але пасля паўстання 1830 – 1831 гг. на тэрыто-рыі Беларусі і Літвы распаўсюджваецца агульнарасійскае закана-даўства, таму гэты праект не быў рэалізаваны.

Даніловіч адным з першых пачаў вывучэнне беларуска-літоў-скага летапісання. Ён разам з М.К.Баброўскім у 1827 г. апубліка-ваў Супрасльскі летапіс пад назвай «Летапісец Літвы і Руская хроніка». Фактычна гэта першае выданне беларуска-літоўскага ле-тапіса 1446 г. Працы І.Даніловіча «Пра літоўскія летапісы» (1840 г.), «Паведамленне пра сапраўдных літоўскіх летапісцаў» (1841 г. ) далі пачатак навуковаму вывучэнню беларуска-літоўскага летапісання.

Археаграфічная дзейнасць вучонага знайшла адлюстраванне ў зборніку пісьмовых крыніцаў па гісторыі Беларусі і Літвы « Скарб-ніца грамат», які быў выдадзены Я.Тышкевічам у 1860 – 1862 гг. Зборнік уключае 2500 дакументаў – ад выпісак з Герадота да актаў 1569 г. , апісаных Даніловічам. Вядомы расійскі даследчык права М.Ф.Уладзімірскі-Буданаў назваў яго «патрыётам-ліцвінам,... гра-мадзянінам ВКЛ».

Ігнат Сымонавіч Анацэвіч(1780 – 1845 гг.), псеўданім Жэ-гота, паходзіць з Гродзеншчыны, з сям’і уніяцкага святара. Скончыў Кёнігсбергскі і Віленскі універсітэты. Працаваў вы-кладчыкам у Беластоцкай гімназіі, затым ад’юнктам і прафеса-рам статыстыкі Віленскага універсітэта. Але канфлікт з рэкта-рам і абвінавачванне ва ўдзеле ў студэнцкай арганізацыі «Пле­мя сарматаў» спынілі навуковую дзейнасць у Беларусі. З 1834 г. працаваў у Пецярбургу памочнікам бібліятэкара Румянцаўска-га музея і членам Археаграфічнай камісіі.

Гістарычная спадчына гэтага вядомага даследчыка вывучана недастаткова поўна. Праблемным застаецца пытанне прыналеж-насці аўтара да пэўнай нацыянальнай гістарыяграфіі, а таксама яго метадалагічны падыход да гістарычнага працэсу, гістарыясофская аснова і крыніцавая база даследаванняў.

Часткова адказ на пастаўленыя пытанні можна знайсці ў пра-цы Анацэвіча «Заўвагі да ўсеагульнай гісторыі». Аўтар прыйшоў да высновы, што гісторыя – гэта рэальная частка працэсу пазнання свету, «архіў роду людскога». На яго думку, гісторыя ствараецца для народа, а «народ, калі не слухае голасу гэтай навукі, будзе асу-джаны і ў доўгай чарадзе паразаў будзе дарэмна аплакваць сваю невідушчнасць». Як і Лялевель, Анацэвіч пад прадметам гістарыч-най навукі разумеў вывучэнне дзейнасці не толькі ўрада, паліцыі, палітыкі, промысла, гандлю, войнаў, але і «звычаяў, характару на­рода, яго выхавання, правоў, рэлігійных абрадаў».

Пазіцыя даследчыка ў супрацьвагу тэалагічнай гістарыяграфіі мае асветніцкі характар, што збліжае Анацэвіча з гістарычнай шко-лай Нарушэвіча. Аўтар лічыць, што гісторыя – свецкая навука, якой прысутны пазнавальныя і маральныя функцыі: «гісторыя з’яўля-ецца найвышэйшым трыбуналам справядлівасці, перад якім усе ўчынкі народаў і людзей вырашаюцца канчаткова і неперадузята». Ён згодны з антычным тэзісам «historia – est magistra vitae». «Гісто-рыя як філасофія ў прыкладах, святло праўды, жыццё памяці, на-стаўніца звычаяў» «...захоўвае помнікі дзеяў і думак людскіх, гэта паходня праўды, якая вынішчае памылкі, забабоны, гэта даклад-нае люстэрка адышоўшых стагоддзяў, якое можа служыць невы-чэрпнай крыніцай перасцярог, навукі, маральнасці будучым ста-годдзям», – пісаў аўтар. Праўда, Анацэвіч дапускаў пэўныя ваганні з прычыны прызнання Бога і ролі рэлігіі ў грамадскім і духоўным жыцці. На яго думку, гісторыя павінна падрыхтаваць «род людскі да шанавання канонаў рэлігіі і беззаганнага выканання сваіх аба-вязкаў».

Анацэвіч пашырыў крыніцазнаўчую базу гістарычнай навукі за кошт іншых гістарычных дысцыплінаў: геаграфіі, храналогіі, генеалогіі, геральдыкі, дыпламатыі, нумізматыкі, эпіграфікі, ста-тыстыкі, міфалогіі і археалогіі. Геаграфію і храналогію ён залічыў да навук, якія маюць «непадзельную сувязь з гісторыяй», а астат-нія – да дапаможных. Аўтар паказаў не толькі добрае веданне дас-ледчыкаў і іх працаў па кожнай дапаможнай навуцы, але і зрабіў іх крытычны аналіз. На першае месца ён паставіў геаграфію і храна-логію, бо яны адказваюць на пытанне, «калі і дзе здарылася» гіста-рычная падзея. Асобна выдзелены К.Вырвіч і Я.Снядэцкі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё «палітычнай і эканамічнай геа-графіі» ў Рэчы Паспалітай. Анацэвіч прадэманстраваў крытычнае стаўленне да гістарычных крыніцаў па ўсеагульнай гісторыі, вы-значыў правілы аўтэнтычнасці старажытных манетаў.

Анацэвіч прапанаваў навуковыя прыёмы крытыкі гістарыч-ных крыніцаў. Ён прытрымліваўся пазіцыі, згодна з якой даслед-чык павінен дакладна і поўна адлюстроўваць падзеі мінулага. Адпаведна працэс гістарычнага пазнання, згодна з аўтарам, склада-ецца з трох этапаў. Першы этап прадугледжвае аналіз або «крыты-ку» самаго даследчыка, г.зн. умоваў яго жыцця, каб высветліць магчымасць праўдзівага асвятлення гісторыі. Другі – пошук «крыніц фактаў» з мэтай іх наступнай ацэнкі, а трэці – аналітыч-ны, які ставіў сваёй мэтай аналіз гістарычных падзеяў: «трэба най-перш зрабіць самы сціслы аналіз пануючай думкі, народнага ха-рактару, рэлігійнага ўплыву і палітычнага кіравання, перад тым, як адно асудзіць, а іншае пахваліць».

Гісторык заклікае сучасных яму і будучых даследчыкаў «за-сцерагацца прымаць прыблізнае непадабенства за абсалютнае», рабіць « розніцу паміж цудам і дзівам». На думку аўтара, любы гіста-рычны факт мае разнастайныя прычыны, а яго доказ залежыць не толькі ад колькасці крыніцаў, але і ад іх каштоўнасці.

Сусветную гісторыю даследчык падзяляў на чатыры перыя-ды: старажытны (да 476 г.), сярэднія вякі (да 1492 г. – адкрыцця Амерыкі), новы (да 1789 г. – Вялікай французскай рэвалюцыі), най-ноўшы ( з канца ХVIII – пачатку ХІХ ст.). Відавочна супадзенне двух першых перыядаў з сучасным падыходам да перыядызацыі сус-ветна-гістарычнага працэсу.

У працы «Заўвагі да ўсеагульнай гісторыі» асобны раздзел прысвечаны «крытычнай Гісторыі Гісторыі», альбо гістарыяграфіі. Гэта сведчыць аб выкарыстанні аўтарам гісторыка-параўнальнага метаду, пераходу ад апісальнасці мінулага да яго крытычнага ана-ліза. Услед за Лялевелем Анацэвіч лічыў, што «гісторык павінен быць філосафам, палітыкам, чыноўнікам і гледачом».

Умоўна гістарыяграфію сусветнай гісторыі, прапанаваную аўтарам, можна падзяліць на тры перыяды: антычны, сярэднявеч-ны і новы. Самы першы перыяд напісання ўсеагульнай гісторыі Анацэвіч звязвае з гісторыкамі Старажытнай Грэцыі і Рыма. Ён вызначыў іх характэрную асаблівасць – выкарыстанне маналогаў («каб пахваліцца талентам красамоўства) і скупасць звестак аб са-цыяльна-эканамічным жыццці грамадства, у прыватнасці, аб «за-канадаўстве і палітычнай эканоміцы».

Анацэвіч ставіў старажытнарымскую гістарыяграфію на больш нізкую ступень за старажытнагрэчаскую, лічыў яе водгу-кам дзеепісьменства Грэцыі. «Пераможаныя (грэкі – В.Б.) пісалі пераможцам (рымлянам – В.Б.) гісторыю дзеля славы сваёй болей, чым для праўды». Таму з рымскіх аўтараў пад увагу даследчыка папалі Трог Пампей за Гістарычную анталогію і Ціт Лівій за Гісто-рыю ў 14 частках.

Сярэднявечны перыяд гістарыяграфіі ўсеагульнай гісторыі Анацэвіч лічыў «найсмутнейшым часам для ўсіх навук і для гісто-рыі». Гэта звязана найперш са знішчэннем антычных пісьмовых крыніцаў «фанатычнымі першымі хрысціянамі». Па-другое, не-пісьменнасцю большай часткі насельніцтва, бо навукамі займала-ся «выключна толькі духоўнае саслоўе». Гісторык адзначыў хро-ніку Эўзэбія як аснову ўсеагульнай гісторыі для сярэднявечных кам-пілятараў. Таксама аўтар выказаў свой сумнеў у аб’ектыўнасці арабскіх крыніцаў. Пры гэтым ён заўважаў, што сярэднявечныя творы могуць быць важнымі крыніцамі па ўсеагульнай гісторыі, бо перапісчыкі-манахі старанна перапісвалі тэксты, пазбягаючы каментара і аналітыкі.

Ужо ў ХVII – XVIII стст. у некаторых еўрапейскіх універсітэ-тах пачынаецца выкладанне ўсеагульнай гісторыі. Езуіт Дыянісій Петавій у працы « Пералік часоў» першым раскрыў падзеі ўсеагуль-най гісторыі, за ім – біскуп з Меакса Басуэт. Анацэвіч указаў на асаблівасць гэтых гістарычных працаў – метад правідэнцыялізму («Абачнасць Божую, што кіруе стырнам свету»).

Развіццё гарадоў Паўночнай Італіі і актывізацыя ў іх гарадс-кога саслоўя, на думку Анацэвіча, прадвызначылі рост цікавасці да свецкіх ведаў і, несумненна, гісторыі. На этапе Адраджэння іта-льянцы распаўсюджвалі творы антычных аўтараў, таму «Грэцыя другі раз, пры садзеянні італьянцаў, выратавала Еўропу ад цемры варварства». Адным з першых прыкладаў «гістарычнай прагматыч-насці» стала праца М.Макіявелі « Гісторыя Фларэнцыі». Затым І.Ана-цэвіч называе «Гісторыю Італіі» Ф.Гуікардзіні і іншыя працы.

Відавочна глыбокае і грунтоўнае веданне Анацэвічам гіста-рыяграфіі ўсеагульнай гісторыі. Гэта дало яму падставу зрабіць аналічны яе агляд і прапанаваць уласную перыядызацыю гісторыі гістарычнай думкі. А метадалагічныя падыходы аўтара сведчаць аб яго набліжанасці да гістарыяграфічных школаў Нарушэвіча і Лялевеля.

Гісторыя ВКЛ разглядалася І.Анацэвічам у спецыяльным кур­се, а не пры вывучэнні ўсеагульнай гісторыі. Лекцыі карысталіся папулярнасцю сярод студэнтаў. Гісторык планаваў напісаць аба-гульняльную працу, але не атрымалася. Ужо пасля смерці выйшлі артыкулы на польскай мове «Погляд на першапачатковую гісто-рыю Літвы» (1846 г.), «Погляд на гісторыю Вялікага княства Літоўскага» (1849 – 1850 гг.). ёсць меркаванне, што рукапіс сваёй «Гісторыі Літвы» вучоны перадаў Ігнату Крашэўскаму.

У гістарычнай канцэпцыі Анацэвіч зыходзіў з паходжання літоўцаў ад герулаў (германскіх плямёнаў), якія падзяліліся «на ліцвінаў, прусаў, яцвягаў, жмудзінаў, куронаў, лівонаў і крывічоў». Назву «крывічы» ён выводзіў ад старажытнабалцкага «архікапла-на Крыве». Гісторыю ВКЛ даследчык падзяляў на пяць перыядаў: 1) 1009 – 1183 гг. – міфічная гісторыя ад першага летапіснага ўспа-міну аб Літве; 2) 1183 – 1240 гг. – няпэўная гісторыя ад паходаў Літвы на Русь да княжання Міндоўга; 3) 1240 – 1386 гг. – больш пэўная гісторыя ад Міндоўга да хрысціянізацыі Літвы; 4) 1386 – 1447 гг. – магутнасць Літвы; 5) 1447 – 1569 гг. – завяршэнне асоб-най гісторыі Літвы, яе далучэнне да гісторыі Польшчы.

Іосіф Бенядзіктавіч Ярашэвіч(1793 – 1860 гг.) – сын судова-га пісара з Бельска (Польшча). Скончыў Беластоцкую гімна-зію, маральна-палітычны факультэт Віленскага універсітэта. Выкладаў у Крамянецкім юрыдычным ліцэі, затым стаў пра-фесарам крымінальнага і грамадзянскага права Віленскага уні-версітэта.

Ярашэвіч актыўна займаўся даследаваннем старажытнай гісто-рыі ВКЛ і крыніцазнаўствам. Вялікі ўплыў на яго аказаў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Лялевель, з якім вучоны ў 1817 – 1830 гг. вёў інтэнсіўную перапіску.

Дакладнае вывучэнне гістарычных крыніцаў дазволіла Яра-шэвічу падрыхтаваць фундаментальнае выданне «Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца ХVІІІ ст.», якое выйшла ў трох тамах (830 старонак) у 1844 – 1845 гг. Гэтае даследаванне стала адлюстраваннем істотнага праг-рэсу ў развіцці гістарычнай навукі Беларусі і Літвы. Ярашэвіч пер-шым у айчыннай гістарыяграфіі стаў разумець гістарычную наву-ку як цывілізацыйны закон развіцця асветы грамадства.

Першы том змяшчае інфармацыю аб жыцці і побыце балцкіх плямёнаў да хрысціянізацыі Літвы. Другі том пачынаецца з рас-паўсюджвання каталіцызму ў ВКЛ да Рэфармацыі. Трэці том аўтар прысвяціў дзейнасці ордэна езуітаў, раскрыў рэформы А.Тызен-гаўза. Перыядызацыя Ярашэвіча для першай паловы ХІХ ст. была новай з’явай – амаль усе даследчыкі завяршалі асвятленне гісто-рыі ВКЛ Люблінскай уніяй або прывілеем Ягайлы аб хрышчэнні Літвы. Ярашэвіч давёў гэтую гісторыю да канца ХVІІІ ст.

Аўтар прызнаваў літоўцаў аўтахтонным насельніцтвам з ІІІ ст. н.э. Але ён памылкова адносіў іх да плямёнаў Паўночнай Еўропы. Ярашэвіч крытыкаваў польскага храніста В.Кадлубка і гісторыка А.Нарушэвіча за іх погляд на язычніцкую Літву як на варварскі перыяд. Ён адзначаў, што людзі, якія «займаюцца жывёлагадоўляй і земляробствам, не могуць быць на нізкім узроўні развіцця». Гісторык прааналізаваў спрэчныя думкі вакол асобы Крыва-Крывэйтэ. У гісторыка выклікаў скептычную ўсмешку факт беднасці старажытных літоўцаў, якія быццам бы нават даніну плацілі рускім князям бярозавымі венікамі.

Ярашэвіч вельмі асцярожна ставіўся да некаторых звестак «Хронікі Быхаўца». Паданне пра Палямона, яго сыноў і ўнукаў ён апусціў. Відаць, лічыў, што гэта легендарная частка летапіса. Гісто-рык не пагаджаецца з назвамі мясцінаў, дзе адбыліся бітвы літоўскіх войск на чале з князем літоўскім Міндоўгам з татарамі.

Адным з першых у гістарыяграфіі Польшчы, Беларусі і Літвы Ярашэвіч выдвінуў канцэпцыю існавання феадальнага ладу ў ВКЛ. На яго думку, феномен феадалізму ў гэтым рэгіёне мае ўнутраныя прычыны, а не знешнія. Феадалізм аўтар вызначаў з ХІ ст. і звязваў яго з імем князя Эрдзвіла Манцівілавіча. На яго думку, узнікненне феадалізму выклікана ленным правам атрымання зямлі.

Аўтар вызначыў ролю праваслаўя ў гісторыі ВКЛ. Ён лічыў, што некаторыя літоўскія князі прымалі праваслаўную веру «дзеля сваіх палітычных інтарэсаў». Уключэнне беларускіх земляў у склад княства ацэньваецца ў развіцці літоўскай цывілізацыі станоўча, таму што яны знаходзіліся на больш высокай ступені развіцця. Прыняцце каталіцызму дапамагло стварыць бяспеку ад крыжац-кай агрэсіі і захаваць раўнавагу паміж рознымі цывілізацыямі, якія аказывалі ўплыў на ВКЛ. Агульны канфесійны стан краіны да кан-ца ХVI ст. ацэньваецца як талерантны, але з царкоўнай уніі пачы-наюцца рэлігійныя ганенні.

Ярашэвічу належаць працы «Пра ўплыў хрысціянскай рэлігіі на цывілізацыю славян» (1826 г.) і «Пра стан цывілізацыі Літвы перад і пасля заснавання акадэміі» (сяр. 40-х гг.). У апошняй ён негатыўна ставіцца да езуітаў – лічыць, што яны затрымалі раз-віццё культуры ў ВКЛ. На думку вучонага, для ордэна езуітаў асве-та была «не мэтай, а сродкам правядзення сваіх рэакцыйных пла-наў у жыццё».


3049367104561435.html
3049404889855182.html
    PR.RU™